У новым 2025/26 навучальным годзе заняткі пачнуцца для больш як 1 млн вучняў, у тым ліку 90 тыс. першакласнікаў.Вучняў прымуць больш за 2,6 тыс. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Першы ўрок у новым навучальным годзе пройдзе пад назвай "Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню".
Арганізацыя адукацыйнага працэсу па чвэрцях у 2025/26 навучальным годзе:
першая чвэрць - 1 верасня - 1 лістапада 2025 г.;
другая чвэрць - 10 лістапада - 24 снежня 2025 г.;
трэцяя чвэрць - 8 студзеня - 21 сакавіка 2026 г.;
чацвёртая чвэрць - 30 сакавіка - 31 мая 2026 г. (для навучэнцаў IX і XI класаў - 30 сакавіка - 25 мая 2026 г.)
Крыніца: Міністэрства адукацыі Беларусі
