Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
16 ліпеня 2025, 16:39

Моцны дождж. Правілы бяспекі

Моцны дождж. Правілы бяспекі Вадзіцелям і пешаходам трэба быць асцярожнымі ў час моцнага дажджу.

Рэкамендацыі пры моцным дажджы, ліўні

Вадзіцелям:
- знізіць скорасць, захоўваць бяспечную дыстанцыю і бакавы інтэрвал;
- не рабіць рэзкіх манеўраў, тармажэнняў;
- каб пазбегнуць аквапланіравання, праязджаць лужы на мінімальнай пастаяннай скорасці, не паварочваючы руль;
- уключыць блізкае святло фар або габарытныя агні.

Пры немагчымасці прадаўжаць рух:
- спыніцца на абочыне і перачакаць непагоду;
- уключыць аварыйную сігналізацыю і габарытныя агні.

Не паркуйцеся пад дрэвамі, паблізу канструкцый з высокай паруснасцю і слаба замацаваных.

Пешаходам:
- пераходзіць дарогу, толькі пераканаўшыся, што вадзіцелі вас бачаць і паспелі спыніцца;
- адмовіцца ад выкарыстання самакатаў, веласіпедаў і іншых сродкаў персанальнай мабільнасці;
- не спускацца ў падземныя пераходы і іншыя заглыбленыя памяшканні;
- схавацца ў будынках, размешчаных вышэй за ўзровень магчымага падтаплення.

Крыніца: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, МНС Беларусі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі