Сцяг Субота, 14 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 жніўня 2024, 09:05

ІНФАГРАФІКА: Акцыя "Увага - дзеці!"

ІНФАГРАФІКА: Акцыя "Увага - дзеці!"  У Беларусі напярэдадні новага навучальнага года праходзіць акцыя "Увага - дзеці!"

Тэрміны правядзення: 25 жніўня - 5 верасня.

Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.

Вадзіцелям:

- трэба перамяшчацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар;

- быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах;

- захоўваць скорасны рэжым;

- ажыццяўляць бяспечную перавозку дзяцей.

Бацькам:

- трэба растлумачыць дзіцяці, як паводзіць сябе на дарозе і ў дварах, расказаць, дзе бяспечна гуляць у мяч, катацца на веласіпедзе, роліках, самакаце і г.д.;

- рэкамендуецца перад пачаткам новага навучальнага года прайсці з дзіцем па маршруце з дома ў школу і назад, паказаўшы небяспечныя месцы;

- адпускаючы дзіця самастойна гуляць або катацца на веласіпедзе, пераканайцеся, што яно будзе рабіць гэта ў бяспечным месцы.

Для даведкі

У ДТЗ на дарогах Беларусі ў студзені - ліпені 2024 года пацярпелі 245 непаўналетніх.

Амаль 80 працэнтаў ДТЗ з удзелам дзяцей адбываецца па віне дарослых.

Найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей летам фіксуецца з пятніцы па нядзелю.

Крыніца: ГУ ДАІ МУС.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі