Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 жніўня 2025, 14:07

Ход сельскагаспадарчых работ

Ход сельскагаспадарчых работ  Па стане на 18 жніўня, беларускія аграрыі намалацілі 7,213 млн т збожжа з улікам рапсу.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) убраны на плошчы 1523 тыс. га (76% ад плана).

Намалочана збожжа па абласцях:

Мінская - 1751 тыс. т,
Брэсцкая - 1608 тыс. т,
Гродзенская - 1457 тыс. т,
Магілёўская - 913 тыс. т,
Гомельская - 864 тыс. т,
Віцебская - 620 тыс. т.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена лёну на 38 тыс. га (78% плошчаў, якія падлягаюць уборцы).

Нарыхтавана больш за 11,8 млн т сенажу (85% плана), 360 тыс. т сена (50% плана).

Усяго нарыхтавана травяных кармоў больш як 3,6 млн т кармавых адзінак (36% да плана).

Крыніца: Мінсельгасхарч Беларусі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі