Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 ліпеня 2020, 13:31

Заводы БЦК за студзень - май павялічылі продажы цэменту на ўнутраным рынку на 12,1 працэнта

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заводы, якія ўваходзяць у склад холдынга "Беларуская цэментная кампанія", павялічылі продажы цэменту на ўнутраным рынку на 12,1 працэнта. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.

За студзень - май заводы холдынга вырабілі 1 835,2 тыс. т цэменту, што на 82,8 тыс. т больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года (тэмп росту - 104,7 працэнта). Пры гэтым тэмп росту яго рэалізацыі на ўнутраным рынку склаў 112,1 працэнта, што сведчыць аб усё большай цікавасці да прадукцыі айчыннага вытворцы, адзначылі ў прэс-службе.

За пяць месяцаў ААТ "Беларускі цэментны завод" у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам павялічыла аб'ём вытворчасці на 5,5 працэнта. Спажыўцам адгружана 656,6 тыс. т цэменту (плюс 3,6 працэнта да ўзроўню мінулага года), у тым ліку на ўнутраны рынак - 407,8 тыс. т (тэмп росту - 113,8 працэнта).

У ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці за студзень - май склаў 116,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га. Рэалізавана 568,3 тыс. т цэменту, тэмп росту склаў 100,2 працэнта.

ААТ "Крычаўцэментнашыфер" за гэты перыяд павялічыла аб'ём вытворчасці на 5,5 працэнта. Спажыўцам адгрузілі больш за 465 тыс. т цэменту, тэмп росту продажаў цэменту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 109,6 працэнта.

У БЦК актыўна вядзецца работа над аптымізацыяй лагістыкі і пашырэннем тавараправоднай сеткі. Холдынг заключыў дагаворы з буйнымі гандлёвымі сеткамі і гіпермаркетамі. "Цікавы таксама вопыт работы Беларускай цэментнай кампаніі з РУП "Белпошта" і ВА "Беларуснафта". Рэалізацыя прадукцыі з дапамогай гэтых прадпрыемстваў - перспектыўны і запатрабаваны напрамак. Дзякуючы зручнаму размяшчэнню фірменных павільёнаў "Беларускі цэмент" на АЗС людзі без праблем купляюць цэмент у патрэбнай колькасці і тары: мяшках па 15 і 25 кг", - паведамілі ў міністэрстве. За студзень - май такім чынам ужо рэалізавана 7 254,5 т цэменту (за аналагічны перыяд мінулага года - 5 215,2 т). Усяго на АЗС "Беларуснафта" кампанія плануе прадаць не менш за 18 тыс. т цэменту (у 2019 годзе было прададзена крыху больш за 15,9 тыс. т).

"Не менш папулярная і паслуга па продажы цэменту і іншай прадукцыі прадпрыемстваў холдынга праз аддзяленні паштовай сувязі. Сёння дастаткова толькі заказаць на пошце цэмент, блокі, плітку, іншыя тавары, і ў дагавораны тэрмін усё будзе дастаўлена непасрэдна да заказчыка. У планах Беларускай цэментнай кампаніі - прадаць у гэтым годзе праз аддзяленні РУП "Белпошта" не менш за 4 тыс. т цэменту. Рэалізацыя за студзень - май склала 446,7 т", - расказалі ў прэс-службе ведамства.

Акрамя таго, у холдынгу пастаянна вядзецца работа па пашырэнні асартыменту і ўкараненні новых відаў выпускаемай прадукцыі. Так, у ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" сталі вырабляць практычна ўніверсальную цэментна-пясчаную сумесь. Яна можа выкарыстоўвацца і як сцяжка, і як кладачны раствор, падыходзіць і для дробных рамонтных работ. БЦК праходзіць працэдуру сертыфікацыі новага віду партландцэменту, выпуск якога асвоены ў маі. Асаблівасць прадукту - больш нізкі сабекошт вытворчасці пры захаванні высокіх якасных паказчыкаў, растлумачылі ў Мінбудархітэктуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі