Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 снежня 2022, 11:03

Запуск і ўключэнне ў энергасістэму другога энергаблока БелАЭС плануецца ў І квартале 2023 года

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энергетычны пуск другога энергаблока БелАЭС плануецца ў першым квартале 2023 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

"Важнейшы праект для галіны - Беларуская атамная электрастанцыя. Гатоўнасць другога блока- 97 працэнтаў. У рамках этапных праграм на блоку прадаўжаюцца планавыя тэхналагічныя пусканаладачныя работы. Энергетычны пуск другога энергаблока і падключэнне да энергасістэмы запланаваны на першы квартал 2023 года", - расказаў Віктар Каранкевіч.

Першы энергаблок БелАЭС цяпер працуе на намінальнай магутнасці. З моманту яго ўключэння ў сетку (3 лістапада 2020 года) выпрацавана 10,4 млрд кВт/гадз электраэнергіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі