Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 чэрвеня 2022, 17:57

Вытворцы тэхабсталявання Расіі гатовы рэалізоўваць прадукцыю на пляцоўцы БУТБ

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворцы тэхабсталявання Расіі гатовы рэалізоўваць тавары на пляцоўцы імпартазамяшчэння Беларускай універсальнай таварнай біржы. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Гатоўнасць зарэгістравацца на пляцоўцы імпартазамяшчэння для рэалізацыі ў Беларусі шырокай наменклатуры тэхналагічнага абсталявання выказалі шэраг кампаній-вытворцаў з Саратаўскай вобласці Расіі ў час наведвання цэнтральнага офіса БУТБ. Плануецца арганізаваць пастаўкі на беларускі рынак маркіровачнага, картанажнага, упаковачнага і канвеернага абсталявання, ламінарных сістэм і ліній разліву для прадпрыемстваў харчовай, фармацэўтычнай, ветэрынарнай і хімічнай галін.

Намеснік старшыні праўлення БУТБ Аляксей Мацэвіла заклікаў саратаўскіх прадпрымальнікаў больш актыўна ўключацца ў работу біржавога гандлю платформы, прычым не толькі ў якасці пастаўшчыкоў, але і пакупнікоў імпартазамяшчальных тавараў. "Мы пастараліся стварыць максімальна гібкі механізм, якім змаглі б скарыстацца як рэзідэнты Беларусі, так і Расіі. Бо пытанне імпартазамяшчэння актуальнае для абедзвюх краін, таму мэтазгодна выбудоўваць сумесную работу ў гэтым напрамку. Тым больш што якасныя аналагі імпартнай прадукцыі вырабляюцца і ў Беларусі, і ў Расіі, а наша электронная пляцоўка якраз дапамагае аператыўна іх знайсці", - адзначыў ён.

На думку намесніка дырэктара Цэнтра падтрымкі экспарту Саратаўскай вобласці Аркадзя Балаяна, гэта дасць магчымасць не толькі ўмацаваць кааперацыйныя сувязі паміж саратаўскімі і беларускімі прадпрыемствамі, але будзе садзейнічаць росту аб'ёмаў узаемнага гандлю, патэнцыял якога яшчэ давядзецца рэалізаваць. "Развіццё несыравіннага неэнергетычнага экспарту і аказанне садзейнічання суб'ектам малога і сярэдняга бізнесу ў выхадзе на новыя рынкі з'яўляюцца ключавымі задачамі нашага цэнтра. Калі пры гэтым мы дапаможам беларускім прадпрыемствам вырашыць іх праблемы з імпартазамяшчэннем, то можна лічыць, што наша місія выканана ўдвая. У сувязі з гэтым асабліва цікавая рэалізаваная на біржавой пляцоўцы магчымасць размяшчаць заяўкі на куплю тавару пад заказ. Мне здаецца, гэта функцыя будзе вельмі запатрабавана ў нашых вытворчых прадпрыемстваў", - лічыць намеснік дырэктара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі