Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Вынікі перапісу насельніцтва 2019 года дадуць магчымасць рацыянальна планаваць расходы мясцовых бюджэтаў

Эканоміка 17.12.2018 | 09:01

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікі перапісу насельніцтва 2019 года дадуць магчымасць рацыянальна планаваць расходы мясцовых бюджэтаў, паведаміла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева 16 снежня ў эфіры тэлеканала АНТ, перадае БЕЛТА.

На аснове атрыманай інфармацыі будуць будавацца ўсе прагнозы развіцця - ад сацыяльна-эканамічнага, дэмаграфічнага і да фарміравання бюджэтаў у канкрэтных галінах, раёнах. "Ад гэтага залежыць, колькі будзе новых школ, дзе будуць пабудаваны бальніцы, дзе пройдуць новыя маршруты транспарту. На ўсе гэтыя пытанні дае адказы перапіс насельніцтва", - сказала Іна Мядзведзева.

Паводле яе слоў, па выніках перапісу ўдасца не толькі адказаць на пытанне аб колькасці насельніцтва краіны, але і атрымаць усе характарыстыкі дамашніх гаспадарак: дэмаграфічныя, адукацыйныя, міграцыйныя. Ёсць пытанні аб занятасці, крыніцах даходаў, дадатковай адукацыі. Новаўвядзеннем маючага адбыцца перапісу стануць пытанні, якія датычацца сельскагаспадарчай дзейнасці.

У час асноўнага этапу перапісу можна будзе выбраць спосаб удзелу ў ім. Рэспандэнтам прадаставяць магчымасць прайсці перапіс шляхам самастойнага запаўнення перапісных лістоў у інтэрнэце. Пастаянна будуць працаваць стацыянарныя ўчасткі, куды чалавек зможа прыйсці ў любы зручны для яго час. "Пасля таго, як пройдзе інтэрнэт-перапіс, мы актуалізуем нашу базу даных, перапісчыкі прыйдуць толькі да тых, хто не перапісаўся да гэтага моманту", - адзначыла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У лістападзе бягучага года прайшоў першы этап перапісу. Рэгістратары абследавалі ўсе будынкі, як дзеючыя, так і тыя, што знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, у якіх пражываюць або могуць пражываць людзі да моманту правядзення перапісу насельніцтва ў кастрычніку 2019 года, а таксама нежылыя будынкі, занятыя арганізацыямі.

Кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача мінімізаваць затраты на правядзенне перапісу, але разам з тым правесці яго на высокім міжнародным узроўні, дадала Іна Мядзведзева. Было прапанавана задзейнічаць работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. "Яны вельмі якасна адпрацавалі. Плюс яны ведалі свае ўчасткі, ведалі дамы. Для нас гэта было сапраўды значнай падмогай, яны ўнеслі вялікую лепту, каб можна было якасна правесці наступны этап перапісу", - сказала на заканчэнне старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.