Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Выхад на рынак еўрааблігацый спатрэбіцца Беларусі не раней за ІІ паўгоддзе 2020 года - Мінфін

Эканоміка 12.06.2019 | 16:10

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выхад на рынак еўрааблігацый спатрэбіцца Беларусі не раней за ІІ паўгоддзе 2020 года. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

"Перагаворы ў Лондане (у час візіту ўрадавай дэлегацыі 10-11 чэрвеня. - Заўвага БЕЛТА) паказалі высокі інтарэс інвестараў да беларускіх еўрааблігацый, і фактычна ў нас ёсць рашэнне аб арганізацыі выхаду на рынак еўрааблігацый", - адзначыў Максім Ермаловіч. Ён нагадаў, што кіраўніком дзяржавы падпісаны ўказ, які ўстанаўлівае праграму пазык у аб'ёме да $2 млрд, адпаведна, Мінфін можа выходзіць на рынак еўрааблігацый, праводзіць падрыхтоўчыя мерапрыемствы, выбіраць банкаў-арганізатараў і праводзіць размяшчэнне.

"Мы плануем, што выхад на рынак еўрааблігацый спатрэбіцца не раней, чым у ІІ паўгоддзі наступнага года або пачатку 2021 года", - сказаў міністр.

Максім Ермаловіч нагадаў, што ў бягучым годзе пагашаць знешнія абавязацельствы планавалася за кошт прыцягнення крэдыту ўрада РФ ($600 млн), траншу Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця ($200 млн) і бюджэтнага прафіцыту ($700 млн), а таксама пазык на ўнутраным рынку.

"Гэтага ў прынцыпе было дастаткова, каб цалкам закрыць абавязацельствы. Плюс $150 млн у эквіваленце - выхад на расійскі рынак пазык. Па факце атрымліваецца, што ўзніклі праблемы з прыцягненнем расійскага крэдыту на $600 млн і па траншы ЕФРС на $200 млн затрымалася па нейкіх там прычынах рашэнне, хоць Беларусь выканала ўсе ўмовы", - растлумачыў міністр.

Таму пачалі прапрацоўваць альтэрнатыўныя шляхі пазыкі. На ўнутраным рынку ўжо адбылося прыцягненне $500 млн за кошт выпускаў аблігацый, намініраваных у доларах і еўра. Мінфін таксама плануе замясціць частку расійскіх крыніц на кітайскім рынку - ёсць папярэдняя дамоўленасць з Банкам развіцця Кітая на прыцягненне 3,5 млрд юаняў (гэта ў эквіваленце складае прыкладна $500 млн).

Акрамя таго, Мінфін Беларусі прадаўжае працаваць над размяшчэннем суверэнных аблігацый на расійскім рынку. "Тэхнічная гатоўнасць па выхадзе на рынак у нас ёсць, ёсць канкрэтная двухгадовая праграма прыцягнення. У гэтым годзе плануем, што будзе размяшчэнне прыкладна на 10 млрд расійскіх рублёў", - удакладніў Максім Ермаловіч.

Што датычыцца прафіцыту бюджэту то ён ацэньваецца ў такім жа аб'ёме, як і пры планаванні, і пойдзе на пагашэнне дзярждоўгу.

"Выпадаючыя крыніцы прыцягнення сродкаў замешчаны, ёсць цалкам канкрэтныя планы, як і калі мы будзем прыцягваць сродкі з кітайскага, расійскага, унутранага рынку, і падрыхтоўчыя мерапрыемствы фактычна ўсе праведзены. У выпадку, калі будзе прынята рашэнне па траншы ЕФСР і нам удасца ўсё ж такі рушыць наперад у нашых перагаворах з урадам РФ, мы атрымаем $200 млн і $600 млн, мы не адмяняем сваіх планаў па рабоце з кітайскімі інвестарамі, з расійскім унутраным рынкам. Адпаведна, мы будзем забяспечаны фінансаваннем і на 2020 год", - адзначыў Максім Ермаловіч.

"Такая даўгавая стратэгія дае поўную ўпэўненасць і нам у разуменні таго, што мы забяспечваем крыніцамі пагашэння нашы абавязацельствы перад знешнімі крэдыторамі, і знешнім крэдыторам - што ў Мінфіна ёсць дакладная праграма прыцягнення сродкаў", - рэзюмаваў міністр.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.