Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лютага 2020, 19:55

ВУП Беларусі ў студзені знізіўся на 1,9 працэнта

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў студзені 2020 года знізіўся на 1,9 працэнта ў параўнанні са студзенем мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў амаль Br10,4 млрд.

Як паведамлялася, адным з ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада на 2020 год з'яўляецца рост валавога ўнутранага прадукту на 2,8 працэнта. Паводле прагнозаў, у першым квартале рост ВУП павінен скласці 0,7 працэнта (1,6 працэнта ў першым паўгоддзі, 2,2 працэнта - у студзені-верасні, 2,8 працэнта - па выніках года).

У 2019 годзе ВУП Беларусі вырас на 1,2 працэнта ў параўнанні з 2018-м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі