Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 студзеня 2020, 17:41

ВУП Беларусі ў 2019 годзе вырас на 1,2 працэнта

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў 2019 годзе вырас на 1,2 працэнта ў параўнанні з 2018 годам, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Згодна з першай ацэнкай, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br132 млрд, або ў супастаўных цэнах 101,2 працэнта да ўзроўню 2018 года.

Індэкс-дэфлятар ВУП у 2019 годзе адносна папярэдняга года склаў 106,5 працэнта.

Як паведамлялася, у 2019 годзе рост ВУП Беларусі быў запланаваны на ўзроўні 4 працэнтаў.

Адным з ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада на 2020 год з'яўляецца рост валавога ўнутранага прадукту на 2,8 працэнта. Паводле прагнозаў, у першым квартале рост ВУП павінен скласці 0,7 працэнта (1,6 працэнта ў першым паўгоддзі, 2,2 працэнта ў студзені-верасні, 2,8 працэнта па выніках года).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі