Сцяг Субота, 28 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 снежня 2021, 17:30

"Віцязь" будзе развіваць уласную сетку электразарадных станцый пад брэндам ISKRA

6 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Віцязь" будзе развіваць уласную сетку электразарадных станцый для электрамабіляў пад брэндам ISKRA, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле маркетынгу і збыту прадпрыемства.

У сетцы ISKRA будуць даступны для выкарыстання зарадныя станцыі магутнасцю ад 7,2 кВт да 200 кВт пераменнага і пастаяннага току. Устройствы прызначаны для забеспячэння электраэнергіяй аўтамабіляў любых марак і іншых відаў транспарту на электрацязе. Стварэнне самастойнага брэнда для развіцця новага напрамку бізнесу прадпрыемства прызначана вырашыць некалькі маркетынгавых задач. Выкарыстанне такой мадэлі дае магчымасць кампаніі працаваць з аўдыторыяй, якая адрозніваецца ад спажыўцоў тавараў пад мацярынскім брэндам VITYAS, мінімізаваць уплыў асноўнага брэнда на папулярызацыю новага сэрвіснага напрамку.

"Віцязь" нацэлены асвойваць нішу так званых павольных зарадак. Сеткавыя аб'екты будуць устанаўлівацца ў жылых мікрараёнах, дзелавых цэнтрах і на іншых пляцоўках, дзе ёсць магчымасць пакінуць аўтамабіль на паркоўцы і адначасова падключыць да электразараднай станцыі. Да асваення новага сэрвіснага напрамку акцыянернае таварыства пачало ў Віцебску, дзе запусціла ў тэставую эксплуатацыю дзве зарадныя станцыі ў раёне ўласнай вытворчай пляцоўкі. У бліжэйшых планах - адкрыццё першай брэндзіраванай электразараднай станцыі ў Мінску і яшчэ некалькіх аб'ектаў у спальных раёнах сталіцы.

Кампанія распрацавала і завяршае тэсціраванне ўласнага мабільнага дадатку, з дапамогай якога можна скарыстацца сэрвісам і аплаціць паслугу. Доступ да зарадных станцый сеткі ISKRA арганізаваны з дапамогай бескантактавых картак, разлічаных на пэўную колькасць кВт/гадз. Набыць іх можна на станцыях сеткі або ў технагандлёвым цэнтры "Віцязь". Акрамя таго, прадпрыемства рыхтуецца забяспечыць кругласутачную анлайн-падтрымку сеткі ISKRA, а таксама будзе развіваць камунікацыі з вадзіцелямі электракараў для павышэння якасці сэрвісу і выбару напрамкаў далейшага развіцця, дадалі спецыялісты.

Адначасова "Віцязь" прадоўжыць супрацоўнічаць з нацыянальным аператарам зараднай інфраструктуры РУП "ВА Беларуснафта", якому пастаўляе высокатэхналагічную прадукцыю пад брэндам Malanka.

"Віцязь" развівае вытворчасць электразарадных станцый для электратранспарту з 2017 года. Сёння ў актыве прадпрыемства налічваецца каля 20 мадэлей рознай мадыфікацыі, якія пастаянна ўдасканальваюцца. Прадпрыемства ў супрацоўніцтве з "Беларуснафтай" працуе над стварэннем універсальнага комплексу магутнасцю да 350 кВт, што дае магчымасць адначасова і аператыўна зараджаць некалькі электрамабіляў і электробус.

Віцебскі тэлевізійны завод "Віцязь" створаны ў 1976 годзе. У 2010 годзе прадпрыемства акцыяніравана са 100-працэнтнай доляй дзяржавы ў статутным фондзе. Сёння ААТ "Віцязь" - шматпрофільнае прадпрыемства, якое развівае каля 20 відаў дзейнасці, у тым ліку выпуск тэлевізійнай і бытавой тэхнікі, медыцынскага абсталявання, электразарадных станцый і іншых высокатэхналагічных вырабаў, а таксама шырокі спектр вытворчых паслуг. На прадпрыемстве працуюць больш за 1,2 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі