Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 мая 2020, 10:51

Урад выдзеліў Br196,1 тыс. для заахвочвання занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад устанавіў заахвочванне пераможцаў спаборніцтва за дасягненне ў 2019 годзе высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару. Адпаведная пастанова Савета Міністраў 27 мая 2020 года нумар 317 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму з бюджэту для заахвочвання пераможцаў выдзеляць Br196,1 тыс.

Кіраўнікам арганізацый, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару, таксама прапанавана за кошт прыбытку прэміраваць работнікаў у залежнасці ад іх асабістага ўкладу ў дасягненне высокіх вынікаў працы, што садзейнічалі перамозе ў спаборніцтве.

Па выніках работы за 2019 год на Рэспубліканскую дошку Гонару занесены 62 пераможцы спаборніцтва. У іх ліку 12 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, 10 арганізацый прамысловасці, тры арганізацыі, якія вядуць дзейнасць у будаўніцтве, дзевяць арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі, дзве - лясной гаспадаркі, 26 - сферы паслуг (гандлю, транспарту, адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання, навукі і іншых).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі