Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 снежня 2020, 10:53

Урад павялічыў ліміты крэдытавання Банкам развіцця

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зноў павялічыў ліміты крэдытавання Банкам развіцця дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у 2020 годзе. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 21 снежня 2020 нумар 750 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Аб'ём крэдытавання Банкам развіцця павялічаны на Br65 млн до Br1,83 млрд.

Першапачаткова Банк развіцця павінен быў выдзеліць амаль Br967 млн. На працягу года гэта сума некалькі разоў урадам павялічвалася.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі