Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 мая 2020, 10:41

Урад павялічыў дзяржзаказ на грэчку ў 2 разы

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад павялічыў дзяржзаказ на грэчку ў гэтым годзе ў 2 разы. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 30 красавіка 2020 года нумар 265 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Аб'ём заказу на пастаўку грэчкі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб павялічаны з 15 тыс. т да 30 тыс. т. Адпаведна ўсе аблвыканкамы, акрамя віцебскага, закупяць па 6 тыс. т грэчкі замест 3 тыс. т.

Такім чынам, агульны дзяржзаказ на збожжа павялічаны з 796,8 тыс. т да 811,8 тыс. т.

Раней Мінсельгасхарч паведамляў, што Беларусь ужо ў бягучым годзе адмовіцца ад імпарту грэчкі і па даручэнні Прэзідэнта цалкам забяспечыць унутраны рынак айчыннымі крупамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі