Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 кастрычніка 2020, 11:38

Урад пашырыў магчымасці выкарыстання інвестфондаў

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад пашырыў магчымасці выкарыстання сродкаў пазабюджэтных цэнтралізаваных інвестыцыйных фондаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 кастрычніка 2020 года нумар 602, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Сродкі можна будзе накіроўваць на аплату распрацоўкі праектнай, каштарыснай дакументацыі, пошукавых работ, паслуг па правядзенні дзяржэкспертызы архітэктурных і будаўнічых праектаў, паслуг Дзяржбуднагляду.

За кошт інвестфондаў могуць быць аплачаны маркетынгавыя даследаванні, фінансавацца развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры і галіновых лабараторый, пераклад дакументацыі, звязанай з рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў з прыцягненнем сродкаў міжнародных фінансавых арганізацый.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі