Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 мая 2020, 12:24

Урад дазволіў рабіць закупкі ў цукровых заводаў без канкурэнтных працэдур

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад дазволіў купляць прадукцыю ў цукровых заводаў без канкурэнтных працэдур закупкі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 мая 2020 года нумар 287, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам уносяцца змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 15 сакавіка 2012 года нумар 229 "Аб удасканаленні адносін у галіне закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў" - пашыраны пералік тавараў, на закупкі якіх за кошт уласных сродкаў не распаўсюджваецца дзеянне гэтай пастановы.

Размова ідзе аб закупках цукру ў Гарадзейскага цукровага камбіната, Жабінкаўскага цукровага завода, Скідзельскага цукровага камбіната, Слуцкага цукроварафінаднага камбіната.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі