Сцяг Аўторак, 19 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 ліпеня 2021, 09:21

Урад дазволіў ажыццяўляць разлікі ў валюце паміж рэзідэнтамі пры грузаперавозках

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі дазволіў ажыццяўляць разлікі ў валюце паміж рэзідэнтамі пры грузаперавозках. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка нумар 392/7 ад 6 ліпеня 2021 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам устаноўлена, што да 1 студзеня 2025 года дазваляецца выкарыстанне замежнай валюты юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі - рэзідэнтамі пры правядзенні разлікаў з юрыдычнымі асобамі і ІП - рэзідэнтамі, якія ажыццяўляюць транспартную і транспартна-экспедыцыйную дзейнасць, за перавозку і экспедзіраванне грузаў за межы і з-за меж краіны, а таксама за межамі Беларусі, пры транзіце праз яе тэрыторыю.

Пастанова ўступае ў сілу з 9 ліпеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі