Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 верасня 2021, 10:26

У жніўні патаннелі буракі і морква, падаражэлі паслугі чыгуначнага транспарту

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У жніўні патаннелі буракі і морква, падаражэлі паслугі чыгуначнага транспарту, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Буракі патаннелі на 47,46 працэнта, морква - на 39,04 працэнта, салодкі перац - на 23,66 працэнта, вінаград - на 22,85 працэнта, свежыя памідоры - на 22,48 працэнта, бананы - на 15,2 працэнта, бульба - на 13,66 працэнта, рэпчатая цыбуля - на 8 працэнтаў. Часнок падаражэў на 7,94 працэнта, цытрусавыя - на 6,83 працэнта, аліўкавы алей - на 4,17 працэнта, свежая белакачанная капуста - на 3,98 працэнта, рагу (набор са свініны) - на 3,87 працэнта, бескасцёвая свініна - на 3,08 працэнта, смятана - на 3,09 працэнта.

У цэлым агародніна стала таннейшай на 15,86 працэнта, фрукты - на 4,82 працэнта. Малако і малочныя прадукты падаражэлі на 2,36 працэнта, мяса і мясапрадукты - на 1,39 працэнта, рыба і рыбапрадукты - на 0,1 працэнта. Хлеб і хлебабулачныя вырабы патаннелі на 0,4 працэнта.

Абеды ў сталовай сталі таннейшымі на 1,31 працэнта, у рэстаране і кафэ - на 0,36 працэнта. Фастфуд падняўся ў цане на 0,22 працэнта.

Тытунёвыя вырабы падаражэлі на 1,97 працэнта, алкагольныя напіткі - на 0,8 працэнта.

Нехарчовыя тавары ў жніўні сталі даражэйшымі на 0,68 працэнта. Адзенне падаражэла на 0,63 працэнта, абутак - на 1,22 працэнта. Мэбля стала даражэйшай на 1,52 працэнта, дывановыя вырабы - 1,11 працэнта, будматэрыялы - 1,79 працэнта, медыкаменты - 0,3 працэнта.

Кошт паслуг павысіўся на 0,06 працэнта. У жніўні падаражэлі паслугі чыгуначных зносін: міжрэгіянальных - на 13,58 працэнта, рэгіянальных зносін эканамкласа - на 9,19 працэнта, міжнародных - на 0,85 працэнта. Сталі таннейшымі паслугі па перавозцы пасажыра ў аўтамабілі-таксі (на 3,09 працэнта), санаторна-аздараўленчыя (на 1,99 працэнта), турыстычныя (на 1,7 працэнта).

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў жніўні склала 0,2 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі