Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 сакавіка 2019, 18:15

У ЕАЭС абмяркоўваюць стварэнне буйной транснацыянальнай карпарацыі - Субоцін

13 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза абмяркоўваюць стварэнне буйной транснацыянальнай карпарацыі. Аб гэтым паведаміў журналістам член Калегіі (міністр) Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Аляксандр Субоцін па выніках праведзенай сёння ў Маскве сустрэчы міністраў прамысловасці краін ЕАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі гаварыць пра буйныя праекты, то цяпер абмяркоўваецца пытанне стварэння транснацыянальнай еўразійскай карпарацыі, - сказаў Аляксандр Субоцін. - Абмяркоўваецца магчымасць яе стварэння і вызначаецца галіна, у якой зрабіць хаця б першы пілотны праект па аналогіі з Airbus у Еўрасаюзе, канцэрнам MAN, Porsche і гэтак далей".

Паводле слоў Аляксандра Субоціна, у ЕАЭС цяпер ёсць некалькі больш дробных праектаў, якія ад стадыі абмеркавання перайшлі ўжо ў плоскасць рэалізацыі. У прыватнасці, гэта датычыцца стварэння адзінага ювелірнага брэнда. Акрамя таго, у стадыі рэалізацыі знаходзіцца фарміраванне холдынга па вытворчасці святлатэхнікі. "Аказалася, што і рынак у нас ёмісты, і ёсць магчымасці, тэхналогіі і навуковыя распрацоўкі ў гэтай сферы", - заўважыў міністр ЕЭК. Таксама, паводле яго слоў, паспяхова пачало развівацца супрацоўніцтва краін ЕАЭС у сферы космасу. Намечаны праграмы па стварэнні еўразійскага трактара, рухавіка, камбайна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі