Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 мая 2022, 20:02

У Беларусі завяршаецца сяўба цукровых буракоў

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршаецца сяўба цукровых буракоў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 11 мая, раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (з грэчкай і просам) засеялі на 684,5 тыс. га. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 95,5 працэнта плошчы, Гродзенскай - на 95,3 працэнта, Мінскай - на 94,9 працэнта, Магілёўскай - на 90,4 працэнта. У Віцебскай і Гомельскай абласцях сяўба завершана.

У цэлым яравая сяўба ў Беларусі праведзена на плошчы 1627,5 тыс. га, што складае 73,3 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці пасеяна 87 працэнтаў ад запланаванага аб'ёму, Віцебскай - 75,7 працэнта, Гомельскай - 59,3 працэнта, Гродзенскай - 85,8 працэнта, Мінскай - 75,9 працэнта і ў Магілёўскай - 55,9 працэнта ад плана.

План сяўбы грэчкі выкананы на плошчы 3,87 тыс. га, або 11,69 працэнта да плана, а проса - на 1,38 тыс. га, або 14,5 працэнта. Лён пасеялі на 40,2 тыс. га, або 81,1 працэнта, цукровыя буракі - на 90,9 тыс. га, або 92,3 працэнта, аднагадовая трава - на 135,5 тыс. га, або 50,8 працэнта. Агароднінныя культуры пасадзілі на плошчы 3,64 тыс. га, гэта 58,7 працэнта ад плана, бульбу высадзілі на 15,3 тыс. га, што складае 74,1 працэнта ад запланаванага аб'ёму. Кукуруза пасеяна на плошчы 596,5 тыс. га, або 56 працэнтаў ад плана.

Глебу пад сяўбу яравых культур падрыхтавалі на 1830,7 тыс. га (82,4 працэнта плана). У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 2221,9 тыс. га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі