Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 ліпеня 2022, 14:48

У Беларусі ўведзена часовая забарона на вываз мукі і прадуктаў з грэчкі

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад уводзіць часовую забарону на вываз мукі і прадуктаў з грэчкі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Беларусі.

Савет Міністраў 6 ліпеня прыняў пастанову нумар 446 "Аб увядзенні часовай забароны на вываз асобных відаў тавараў". Забарона распаўсюджваецца на вываз пшанічнай мукі, круп грубага памолу з грэчкі, грэцкага зерня і гатовых харчовых прадуктаў з грэчкі.

Устанаўліваецца забарона на вываз названых тавараў незалежна ад краіны паходжання за межы Беларусі ў дзяржавы - члены ЕАЭС, а таксама тавараў, змешчаных пад мытныя працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыяй і рээкспарту за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС у Беларусі ў дзяржавы, якія не з'яўляюцца дзяржавамі - членамі ЕАЭС. Таксама забарона распаўсюджваецца на тавары, змешчаныя пад мытныя працэдуры ў Беларусі да ўступлення ў сілу пастановы нумар 446 і фактычны вываз якіх за межы краіны ажыццяўляецца пасля ўступлення яе ў сілу.

Пад дзеянне прававога акта не падпадаюць тавары, якія вывозяцца ў краіны - члены ЕАЭС або паступаюць у іншыя дзяржавы для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Таксама забарона не накладаецца на прадукцыю, якая перамяшчаецца ў рамках міжнародных транзітных перавозак за межамі ЕАЭС або з'яўляецца прадметам гандлю дзяржаў-членаў ЕАЭС з іншымі краінамі і перамяшчаецца праз Беларусь транзітам.

Пастанова Савета Міністраў аб часовай забароне на вываз асобных відаў тавараў уступіла ў сілу 6 ліпеня і будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі