20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені-лістападзе пабудавалі 43,7 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 3 757,6 тыс. кв.м жылля, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 533 тыс. кв.м, або 40,8 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 1 139,9 тыс. кв.м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1 083,6 тыс. кв.м жылля, або 28,8 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.-0-