Фота з архіва
20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нас вельмі радуе, што цікавасць да дыктоўкі з кожным годам узрастае. Калі ў мінулым годзе было зарэгістравана каля 5 тыс. удзельнікаў, то ў бягучым годзе іх яшчэ больш. Дакладную колькасць сказаць не можам, таму што рэгістраваліся і настаўнікі, а пісаць будуць цэлымі класамі і школамі", - расказаў дырэктар філіяла "Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.
Асаблівую цікавасць выклікае пашырэнне міжнароднай геаграфіі ўдзельнікаў. "З намі пішуць і студэнты Бакінскага славянскага ўніверсітэта, а таксама ўдзельнікі з Эстоніі, Японіі, Кітая, і не толькі этнічныя беларусы, таму што цікавасць да беларускай мовы з кожным годам расце за мяжой. Нас гэта радуе, таму што пашыраецца колькасць сяброў Беларусі", - падкрэсліў Ігар Капылоў.
Дырэктар Інстытута мовазнаўства растлумачыў, што такі рост цікавасці да беларускай мовы за мяжой абумоўлены не толькі культурнымі сувязямі, але і асабістымі інтарэсамі краін. "З Кітаем у нас цесна развіваюцца палітычныя, гандлёвыя і культурныя сувязі. У Кітаі існуюць цэнтры вывучэння беларускай культуры і мовы, таму і расце колькасць удзельнікаў. У іншых краінах расце цікавасць да нашай краіны, гісторыі, традыцый, а гэта можна вывучаць толькі праз мову. Таму што мова - культурны код нацыі, тое, што звязвае пакаленні паміж сабой, наша гістарычная памяць", - адзначыў ён.
Асаблівасцю дыктоўкі бягучага года стаў выбар фармату тэксту. "Тэма сённяшняй дыктоўкі магла быць прысвечана толькі беларускай жанчыне. Калі традыцыйна тэксты мы фарміравалі на базе празаічных твораў, то пра жанчыну немагчыма гаварыць у прозе - толькі ў вершаванай форме, таму сёння будзе верш", - канстатаваў кіраўнік.
Значнасць мерапрыемства падкрэсліў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Даніловіч. "Хацелася б нагадаць словы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што беларуская мова - гэта душа народа. Калі мы хочам быць самастойнай нацыяй, то мы павінны ведаць, разумець і захоўваць нашу беларускую мову. Гэта тое, што нас адрознівае ад іншых народаў, гэта наша культурная спадчына, якая перадалася нам ад продкаў. І такія мерапрыемствы дапамагаюць нам разам рабіць гэту высакародную справу", - падкрэсліў парламентарый". Ён таксама выказаў удзячнасць арганізатарам, адзначыўшы, што правядзенне такіх дыктовак садзейнічае паляпшэнню ведання беларускай мовы, яе захаванню і пашырэнню выкарыстання.
Загадчыца аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Алена Лапцёнак дадала, што дыктоўка праводзіцца пяты раз ужо. "У вочным фармаце ў аўдыторыі мы традыцыйна чакаем нашых маладых вучоных, але таксама прыходзяць людзі, якія самі выказваюць жаданне паўдзельнічаць - гэта могуць быць пенсіянеры, урачы, журналісты, проста людзі, якія недзе ўбачылі аб'яву. Анлайн у нас заўсёды традыцыйна ўдзельнічаюць настаўнікі і школьнікі, прычым вельмі актыўна. А потым яны прысылаюць нам свае дыктоўкі і фота, як прайшла ў іх дыктоўка. Абсалютна розныя катэгорыі людзей хочуць прыняць удзел і напісаць тэкст - ад хатніх гаспадынь да работнікаў банкаў", - адзначыла яна.
Сваімі ўражаннямі падзялілася Настасся Чарнышова, супрацоўніца аднаго з банкаў, якая стала ўдзельніцай рэспубліканскай дыктоўкі. "Я люблю нашу родную мову, і вельмі сумна, што цяпер дзеці ў школах з цяжкасцю яе ўспрымаюць. У мяне самой дзеці вучацца ў школе, і бачу, што нам было прасцей вывучаць беларускую мову. Але я стараюся на сваім прыкладзе паказаць, што родную мову трэба любіць, і думаю, што ў мяне гэта добра атрымліваецца", - расказала ўдзельніца.-0-