Фота з архіва
6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі накапана больш за 500 тыс. т бульбы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Бульбы ў краіне накапана 510 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 3,7 ц/га. Убрана ўжо 73 працэнты плошчаў. Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 96 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 57 працэнтаў", - паведамілі ў прэс-службе.
Цукровыя буракі ўбраны з 44 працэнтаў плошчаў, што складае 47 тыс. га. Накапана 2 млн 332 тыс. т караняплода.
Паводле аператыўных даных на 6 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 9 млн 321 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей сабрана збожжа: Мінская - 2310 тыс. т, Гродзенская - 1812 тыс. т, Брэсцкая - 1788 тыс. т, Магілёўская - 1286 тыс. т, Гомельская - 1107 тыс. т, Віцебская - 1018 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 88 працэнтаў плошчаў, што складае 2036 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 5,1 ц/га.
Харчовага збожжа пастаўлена ў кошт дзяржзаказу 682 тыс. т - 97 працэнтаў ад плана.
Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 1 млн 337 тыс. га, або 89 працэнтаў запланаванага.
Нарыхтавана льнотрасты 153 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 11,9 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 56 працэнтаў плошчаў, што складае 573 тыс. га.
Нарыхтавана сена 554 тыс. т (77 працэнтаў плана), сенажу - 13 млн 662 тыс. т (98 працэнтаў плана), сіласу - 12 млн 560 тыс. т (61 працэнт плана), травяных кармоў - 7 млн 558 тыс. т кармавых адзінак (75 працэнтаў плана).-0-