Фота з архіва
30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня праўлення Нацыянальнага банка і кіраўнік рабочай групы па дапрацоўцы праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года Раман Галоўчанка расказаў на фінальным пасяджэнні групы, як быў дапрацаваны праект па даручэнні Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Раман Галоўчанка адзначыў, што ў выкананне даручэння Прэзідэнта рабочай групай быў дапрацаваны праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады. "У выніку ў праекце праграмы, на нашу думку, першае - улічаны патрабаванні заканадаўства ў галіне дзяржаўнага планавання і прагназавання развіцця краіны. Другое - улічана неабходнасць данясення да дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу дакладнага бачання ключавых напрамкаў развіцця краіны. Трэцяе - улічаны прынцыпы абгрунтаванасці, вымернасці і рэалізуемасці мэт і задач. Чацвёртае - улічаны рацыянальныя прапановы дэлегатаў УНС, якія ўдзельнічалі ў рабоце над праектам праграмы, а таксама грамадскасці ў рамках агульнанацыянальнага праекта "Народная пяцігодка", - абазначыў ён.
Вызначаны восем стратэгічных усёабдымных прыярытэтаў з апісаннем задач, механізмаў і індыкатараў іх дасягнення. "Гэтыя прыярытэты цесна звязаны з прыярытэтамі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года, перадвыбарнай праграмай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншых праграмных выступленняў і заяў кіраўніка дзяржавы, прысвечаных будучай пяцігодцы, а таксама вызначаны напрамкі сістэмнага развіцця краіны для дасягнення ключавой мэты пяцігодкі - пераходу да новай якасці жыцця кожнага беларуса", - падкрэсліў кіраўнік Нацбанка.
Раман Галоўчанка дадаў, што ў дапрацаваным праекце аптымізаваны пералікі задач. "З праекта праграмы выключаны традыцыйныя задачы, працэдурныя задачы, бягучая работа, а таксама фармальныя, малаінфарматыўныя і недастаткова напружаныя індыкатары, якія часта не ў поўнай меры адлюстроўваюць выкананне прыярытэтаў і задач. Такі падыход, які ўлічвае ў тым ліку абмежаванасць аб'ёмаў фінансавання, дае магчымасць сканцэнтраваць намаганні на сапраўды важных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выключыць размыванне рэсурсаў", - падкрэсліў ён.
З улікам рацыянальных прапаноў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу і грамадскасці праект праграмы дапоўнены шэрагам новых верхнеўзроўневых задач, у тым ліку абазначаных членамі рабочай групы ў рамках сваёй індывідуальнай работы. "Пераважна яны звязаны з інавацыйным развіццём краіны - гэта рост эфектыўнасці, якасць, інвестыцыі, навукаёмістасць, інавацыйнасць і тэхналагічнасць эканомікі, павышэнне практыкаарыентаванасці адукацыі, стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу моладзі і патрыятычнага выхавання маладога пакалення", - звярнуў увагу кіраўнік Нацбанка.
З увядзеннем новых задач змяніліся і алічбаваныя індыкатары. Праект праграмы дапоўнены паказчыкамі нараджальнасці, уключэння моладзі ў грамадска-палітычную і кіраўніцкую дзейнасць, павышэння магчымасцей для рэалізацыі патэнцыялу грамадзян старэйшага працаздольнага ўзросту і гэтак далей.
Таксама дапоўнены асноўныя індыкатары прагнозу і пералік буйных інвестыцыйных праектаў у прамысловасці, у тым ліку звязаных з паглыбленай перапрацоўкай вытворчасці новых матэрыялаў і інавацыйных тэхналогій.
"Вызначаныя ў праекце праграмы задачы і індыкатары ў многім запатрабуюць сур'ёзнага напружання кадраў і мабілізацыі рэсурсаў. Але гэта ўсвядомлены наш выбар, таму што арыентацыя толькі на "збалансаваны рост" не прывядзе да скарачэння тэхналагічнага і дэмаграфічнага адставання ад вядучых эканомік і не нацэльвае органы ўлады на пошук эфектыўных мадэлей апераджальнага развіцця", - упэўнены кіраўнік рабочай групы.
Раман Галоўчанка адзначыў, што дапрацаваны рабочай групай праект праграмы мае дакладна выбудаваную структуру. "Прыярытэты, напрамкі і задачы супадаюць, змястоўная частка мае канкрэтныя задачы і паказчыкі іх дасягнення, якія далей вертыкалізуюцца і дэталізуюцца ў галіновых дзяржаўных і рэгіянальных праграмах", - сказаў на заканчэнне ён.-0-