Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 мая 2020, 20:05

Тавараабарот Беларусі і Узбекістана ў І квартале вырас у 1,5 раза

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Узбекістана ў І квартале вырас у 1,5 раза да $53,8 млн. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы ў фармаце відэаканферэнцыі намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Дворніка з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам інвестыцый і знешняга гандлю Узбекістана Сардорам Умурзакавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Паводле слоў Уладзіміра Дворніка, правядзенне відэаканферэнцыі сведчыць аб узаемнай зацікаўленасці беларускага і ўзбекскага бакоў да прадаўжэння кантактаў і развіцця супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Актыўны палітычны дыялог, які ўстанавіўся апошнія гады на ўзроўні прэзідэнтаў Беларусі Узбекістана, даў магчымасць вывесці на якасна новы ўзровень увесь комплекс беларуска-ўзбекскіх адносін.

Па выніках 2019 года аб'ём тавараабароту паміж краінамі дасягнуў $239 млн і павялічыўся ў 1,5 раза да 2018 года. Пазітыўная тэндэнцыя захавана ў студзені-сакавіку бягучага года: двухбаковы тавараабарот склаў $53,8 млн - 154,1 працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду 2019 года.

Базавым дакументам гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з'яўляецца дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам, зацверджаная 2 лістапада 2018 года прэм'ер-міністрамі дзвюх краін. У яе ўвайшлі 158 мерапрыемстваў, з якіх больш за трэць ужо выкананы.

"У час перагавораў віцэ-прэм'еры абмеркавалі ход работы па актуалізацыі дарожнай карты з улікам дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе афіцыйнага візіту прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь. Разгледжаны таксама пытанні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў транспартна-лагістычнай сферы, галінах сельскай гаспадаркі, лёгкай і харчовай прамысловасці", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі