Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Сусветны банк адзначае сур'ёзны падыход Беларусі да дарожнай карты рэформ

Эканоміка 03.09.2019 | 14:41
Алекс Крэмер. Фота з архіва
Алекс Крэмер. Фота з архіва

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер сёння ў гутарцы з журналістамі адзначыў сур'ёзны падыход беларускага ўрада да дарожнай карты рэформ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Магу сказаць, што цяпер пры падрыхтоўцы дарожнай карты мы абмяркоўваем з уладамі шэраг тэм, якія былі табу або наогул не ўзнімаліся два гады таму, калі я пачынаў працаваць з Беларуссю. Мы бачым вельмі высокі ўзровень зацікаўленасці і ўдзелу як на тэхнічным, так і на вышэйшым узроўні органаў кіравання. Гэта дэманструе сур'ёзнасць іх падыходу да выклікаў, што сфарміраваліся на гэты момант", - сказаў Алекс Крэмер.

Ён адзначыў, што пакуль складана гаварыць аб тым, калі завершыцца абмеркаванне дарожнай карты, пры гэтым важнае значэнне маюць тэрміны яе выканання. "Тэрміны рэалізацыі крокаў такія ж важныя, як і тое, што робіцца. Мы абмяркоўваем пэўныя меры палітыкі па самых разнастайных аспектах, таму няма нейкага адзінага календара, адзіных часавых рамак", - дадаў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі.

Раней міністр эканомікі Дзмітрый Крутой паведаміў, што работу над дарожнай картай структурных рэформ у Беларусі, якую дапамагае рыхтаваць Сусветны банк, плануецца завяршыць у чацвёртым квартале бягучага года.

Працаваць над дарожнай картай рэформ урад і Сусветны банк пачалі ў студзені 2019 года. Раней у інтэрв'ю БЕЛТА кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер тлумачыў, што пры падрыхтоўцы дакумента падтрымка банка будзе ахопліваць пяць асноўных напрамкаў: дзяржаўныя расходы, энергетычную галіну, дзяржаўныя прадпрыемствы, фінансавы сектар, сістэму сацыяльнай абароны і забеспячэння.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Аб дамашнім заданні для школьнікаў Аб'ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам задаваемага па іншых прадметах.