Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 кастрычніка 2020, 13:29

Сойка: рэалізацыя інвестпраекта на "Нафтане" ў максімальна кароткія тэрміны - важнейшая задача

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта на "Нафтане" ў максімальна кароткія тэрміны з'яўляецца важнейшай задачай. Аб гэтым заявіў журналістам Андрэй Сойка, які сёння ўзгоднены на пасаду генеральнага дырэктара ААТ "Нафтан", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новы кіраўнік растлумачыў, што размова ідзе аб завяршэнні інвестпраекта па будаўніцтве комплексу запаволенага каксавання на "Нафтане". Яго ажыццяўленне дасць магчымасць павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафты да 90 працэнтаў з павелічэннем выхаду светлых нафтапрадуктаў да 65 працэнтаў, павялічыць вытворчасць бензіну і дызельнага паліва, а таксама знізіць вытворчасць мазуту. Пасля ўводу комплексу "Нафтан" зможа цалкам забяспечыць патрэбнасць краіны ў дызельным паліве (да 3,4 млн т) і бензіне (да 1 млн т).

"Трэба будзе ў максімальна кароткія тэрміны завяршыць будаўніцтва комплексу запаволенага каксавання. Тэрміны вызначаны - гэта сярэдзіна наступнага года", - падкрэсліў Андрэй Сойка.

Да ўзгаднення генеральным дырэктарам "Нафтана" Андрэй Сойка займаў пасаду намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі. Ён сказаў журналістам, што пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў на розных пасадах у сістэме "Белнафтахіма".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі