Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 кастрычніка 2020, 18:05

Снапкоў абмеркаваў з губернатарам Ленінградскай вобласці супрацоўніцтва ў прамысловасці і будаўніцтве

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў наведвае Ленінградскую вобласць, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Першы віцэ-прэм'ер у час візіту сустрэўся з губернатарам рэгіёна Аляксандрам Драздзенкам. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння і перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў галіне будаўніцтва, прамысловай сферы, уключаючы вытворчую кааперацыю, пастаўкі сельскагаспадарчай, пасажырскай, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі, пастаўкі прадуктаў харчавання.

Таксама беларуская дэлегацыя наведала шэраг інфраструктурных аб'ектаў рэгіёна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі