Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 кастрычніка 2020, 16:06

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў верасні склала Br1264,5

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў верасні склала Br1264,5, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальном статыстычным камітэце.

У жніўні сярэдняя заработная плата работнікаў складала Br1276,4, у ліпені - Br1287,5.

У разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у верасні дасягнула Br1780,8 (тэмп росту да верасня мінулага года - 109,3 працэнта). У Мінскай вобласці сярэдняя зарплата склала Br1239,8 (104,6 працэнта), Гомельскай - Br1131,4 (107,7 працэнта), Гродзенскай - Br1102,4 (108 працэнтаў), Брэсцкай - Br1088,8 (105,7 працэнта), Віцебскай - Br1061,1 (105,5 працэнта), Магілёўскай - Br1036,6 (104,7 працэнта).

У цэлым па краіне рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-верасні ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года ўзрасла на 8 працэнтаў.

Больш за ўсё ў чэрвені атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br5503,3), дзейнасць паветранага транспарту (Br2816,8), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br2663,2), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br2233,5), горназдабыўная прамысловасць (Br2110,2), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br1985,5).

Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br593,3), сферы творчай дзейнасці і забаў (Br679,6), работнікам, якія займаюцца доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br703,9), работнікам бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br714,7), тым, хто займаецца рыбалоўствам або рыбаводствам (Br764,8), працуе на водным транспарце (Br780,9).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі