Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 студзеня 2023, 12:02

Шлычкоў: распрацоўкі для павышэння эфектыўнасці вытворчасці БМЗ актуальныя і выніковыя

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распрацоўкі, якія прымяняюцца на Беларускім металургічным заводзе для павышэння эфектыўнасці вытворчасці, актуальныя і выніковыя. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргей Шлычкоў у час наведвання прадпрыемства ў Жлобіне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

Кіраўнік ведамства азнаёміўся з ходам рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы "Інавацыйнае машынабудаванне і машынабудаўнічыя тэхналогіі" на 2021-2025 гады. "Усе даследаванні і распрацоўкі, якія прымяняюцца на БМЗ для павышэння эфектыўнасці вытворчасці, актуальныя і выніковыя, - сказаў Сяргей Шлычкоў. - Вельмі прыемна, што водзывы і металургаў, і вучоных аб сумеснай рабоце станоўчыя. Для любога работніка навукі важна ведаць, што ідэі, якімі ён займаецца, знаходзяць практычнае прымяненне. Асабліва на такой маштабнай металургічнай вытворчасці".

На Беларускім металургічным заводзе рэалізуюцца два праекты. У цэнтры ўвагі металургаў - канструкцыйныя і падшыпнікавыя маркі сталі. "Апошнія асабліва актуальны ў рамках праграмы імпартазамяшчэння. Першая прадукцыя ў гэтым напрамку будзе выпушчана на Мінскім падшыпнікавым заводзе ўжо ў гэтым годзе", - паведамілі на прадпрыемстве.

БМЗ унесены ў дзяржаўны рэестр арганізацый з высокатэхналагічнай вытворчасцю і ўваходзіць у лік аўтарытэтных сусветных вытворцаў металапрадукцыі. Завод уключае ў сябе чатыры вытворчасці - сталеплавільную, пракатную, трубную і вырабаў з металу. Два электрасталеплавільныя цэхі штогод забяспечваюць выпуск каля 3 млн т сталі радавых, канструкцыйных і легіраваных марак. З 2017 года на базе прадпрыемства функцыянуе даследчы цэнтр - галіновая лабараторыя тэхналогій металургічнай і сталеплавільнай вытворчасцей.

Прыярытэты і асноўныя дасягненні айчыннай навукі, а таксама пытанні навукова-тэхналагічнай бяспекі Беларусі Сяргей Шлычкоў абмеркаваў у час сустрэчы з працоўным калектывам прадпрыемства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі