Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 мая 2022, 15:27

Саўмін змяніў склад камісіі па каардынацыі вытворчасці і абароту тытунёвых вырабаў

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў змяніў склад міжведамаснай камісіі па каардынацыі вытворчасці і абароту тытунёвых вырабаў. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна нумар 278 ад 6 мая 2022 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У склад камісіі ўключаны намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц (старшыня), старшыня дзяржаўнага канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў (намеснік старшыні), першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, намеснік міністра замежных спраў Ігар Назарук. Таксама ў камісію будзе ўваходзіць прадстаўнік Камітэта дзяржбяспекі, упаўнаважаны ва ўстаноўленым парадку старшынёй камісіі.

Са складу камісіі выключаны Аляксей Андрыеўскі, Анатоль Бубен, Аляксандр Гур'янаў, Аляксандр Субоцін і Уладзіслаў Татарыновіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі