Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Румас: наглядальны савет МТЗ не будзе ўмешвацца ў аператыўную дзейнасць прадпрыемства

Эканоміка 25.04.2019 | 15:48
Сяргей Румас у час наведвання Мінскага трактарнага завода
Сяргей Румас у час наведвання Мінскага трактарнага завода

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наглядальны савет на Мінскім трактарным заводзе не будзе ўмешвацца ў аператыўную дзейнасць прадпрыемства. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр, старшыня наглядальнага савета МТЗ Сяргей Румас сёння на пасяджэнні савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наглядальны савет і яго камітэты ні ў якім разе не будуць умешвацца ў аператыўную дзейнасць прадпрыемства. Мы разам вызначым дакладныя паказчыкі, якія павінны выконвацца, і ацэнка работы будзе па выкананні гэтых паказчыкаў. Задача наглядальнага савета - паставіць мэты і затым кантраляваць іх выкананне, - адзначыў Сяргей Румас. - Непасрэдна аператыўнае кіраванне прадпрыемствам - на дырэктары, стратэгічнае - на органах кіравання, у прыватнасці на наглядальным савеце".

У склад абноўленага наглядальнага савета МТЗ, які ўзначаліў Сяргей Румас, уваходзіць яшчэ адзін прадстаўнік дзяржавы і чатыры незалежныя дырэктары. Камплектаванне наглядальнага савета пакуль не завершана, пры ім будуць сфарміраваны камітэты, якія зоймуцца стратэгіяй развіцця прадпрыемства, а таксама фінансавымі пытаннямі.

Дзякуючы рабоце наглядальнага савета дадатковыя функцыі будуць зняты з міністра прамысловасці, які будзе займацца не стратэгіямі асобных прадпрыемстваў, а больш глабальнымі пытаннямі, ад якіх залежыць развіццё прамысловасці ў цэлым.

Наглядальны савет разам з кіраўніцтвам прадпрыемства ў далейшым будзе займацца ў тым ліку барацьбой з неабгрунтаваным пасрэдніцтвам, пытаннямі імпартазамяшчэння, аптымізацыі затрат, выхаду на новыя рынкі і інш.

Сяргей Румас перад пасяджэннем наглядальнага савета азнаёміўся з работай Мінскага трактарнага завода. У час наведвання размова ішла ў тым ліку аб бар'ерах для работы на рынку Расіі і доступе беларуска-расійскіх зборачных прадпрыемстваў да расійскай дзяржпадтрымкі. У Расіі ёсць меры падтрымкі для ўласных вытворцаў, але прадукцыя беларуска-расійскіх прадпрыемстваў не заўсёды можа скарыстацца такімі льготамі. Для гэтага ўсе тэхналагічныя аперацыі павінны праводзіцца на тэрыторыі Расіі. Паводле слоў міністра прамысловасці Беларусі Паўла Уцюпіна, гэта не можа задавольваць беларускі бок.

Кіраўнік урада таксама пацікавіўся ступенню лакалізацыі на МТЗ і даручыў прапрацаваць варыянты яе павелічэння.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Рэнтабельнасць продажаў у I квартале склала 6,5 працэнта, чысты прыбытак - Br18 935 тыс. На экспарт за I квартал пастаўлена амаль 7,3 тыс. адзінак тэхнікі, паводле папярэдняй ацэнкі, экспартавана прадукцыя на суму $121,2 млн.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.