Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 лістапада 2020, 15:39

Рассельгаснагляд здымае абмежаванні на пастаўкі беларускай прадукцыі з 10 прадпрыемстваў

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Субоцін і кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт дамовіліся аб адмене часовых абмежаванняў на пастаўкі ў Расію асобных відаў малочнай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Абмежаванні здымаюцца з 27 лістапада з вытворчых філіялаў ААТ "Савушкін прадукт" у Бярозе і Іванаве, Слуцкага сыраробнага камбіната і ААТ "Беллакт".

Таксама з 30 лістапада дазваляецца ўвоз у Расію прадукцыі з ААТ "Полацкі малочны камбінат" (натуральнамалочнай прадукцыі, сухой малочнай прадукцыі, масла, тварагу і тварожнай прадукцыі, сыру), ААТ "Пружанскі малочны камбінат" (сухой малочнай прадукцыі), ААТ "Лунінецкі малочны завод" (масла і сухой малочнай прадукцыі), "1-й Мінскай птушкафабрыкі" (харчовай яечнай прадукцыі, мяса птушкі і субпрадуктаў), СЗАТ "Агракамбінат "Колас" (мяса птушкі і яе субпрадуктаў, гатовых мясных вырабаў і кансервава-паштэтнай прадукцыі з птушкі), ЗТАА "Белавежскія дэлікатэсы" (гатовых мясных вырабаў і паўфабрыкатаў са свініны).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі