Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Расійскі экспартны цэнтр гатоў падтрымаць беларускія прадпрыемствы ў асваенні рынкаў трэціх краін

Эканоміка 21.08.2019 | 14:44
Сяргей Румас у час сустрэчы
Сяргей Румас у час сустрэчы

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі экспартны цэнтр акажа падтрымку беларуска-расійскім інтэграцыйным праектам па прасоўванні прадукцыі на рынкі трэціх краін. Перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва абмяркоўваліся сёння на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса з кіраўніком Расійскага экспартнага цэнтра (РЭЦ) Андрэем Сляпнёвым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны перайсці да практычных крокаў па падтрымцы экспарту ў трэція краіны, асабліва той прадукцыі, у якой ёсць вялікая доля лакалізацыі расійскай вытворчасці", - адзначыў Сяргей Румас.

У прыватнасці, чакаецца падпісанне пагаднення аб узаемадзеянні з кампаніяй "Белэксімгарант", што дапаможа знізіць кошт фінансавання за кошт скарачэння колькасці пасрэднікаў, будзе садзейнічаць развіццю гандлёвых і экспартных аперацый. "Мы ва ўрадзе вітаем гэты дагавор, - сказаў Сяргей Румас. - І тыя вялікія ліміты, якія вы ўстанавілі ($500 млн на "Белэксімгарант"), поўнасцю пакрываюць нашы патрэбнасці на першым этапе".

Паводле слоў прэм'ера, Беларусі цікавы расійскі вопыт падтрымкі экспарту, паколькі сістэмы істотна адрозніваюцца. "Мы сканцэнтраваліся толькі на фінансавых інструментах. Расійскі экспартны цэнтр з'яўляецца агентам урада і аказвае нараўне з фінансавай нефінансавую падтрымку, з'яўляецца своеасаблівым "адным акном" для экспарцёраў", - дадаў Сяргей Румас.

У сваю чаргу Андрэй Сляпнёў адным з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва назваў прасоўванне тавараў на рынак Егіпта. Расійскі экспартны цэнтр з'яўляецца ўпаўнаважанай арганізацыяй па рэалізацыі ініцыятывы па стварэнні Расійскай прамысловай зоны ў гэтай краіне. Праект атрымаў статус нацыянальнага і прадугледжвае паэтапнае разгортванне на пляцоўцы "Усходні Порт-Саід" Эканамічнай зоны Суэцкага канала вытворчага комплексу плошчай 525 га. Гэта дасць расійскім экспарцёрам і пастаўшчыкам магчымасць лакалізаваць свае вытворчыя магутнасці.

Андрэй Сляпнёў заявіў, што Расійскі экспартны цэнтр гатоў падтрымаць беларускія прадпрыемствы, зацікаўленыя ва ўваходжанні на афрыканскі рынак. Акрамя дагавора з "Белэксімгарантам" плануецца падпісаць пагадненне па фінансаванні праектаў з Беларусбанкам.

Расійскі экспартны цэнтр - дзяржаўны інстытут падтрымкі несыравіннага экспарту. У мінулым годзе аб'ём падтрымкі расійскага экспарту склаў каля $19 млрд, сумесных гандлёвых аперацый з Беларуссю - $1,33 млрд. За ўвесь час работы фінансавых інструментаў цэнтра сумесныя гандлёвыя аперацыі прафінансаваны ў памеры $5,5 млрд. "Гэта не толькі пастаўкі расійскіх камплектуючых, але і сумесныя пастаўкі на трэція рынкі. Цяпер прапрацоўваем шэраг новых праектаў", - адзначыў Андрэй Сляпнёў.

РЭЦ уваходзіць у дзяржаўную карпарацыю развіцця ВЭБ.РФ. У склад групы інтэграваны таксама Расійскае агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў і інвестыцый" (ЭКСАР) і дзяржаўны спецыялізаваны Расійскі экспартна-імпартны банк (Расэксімбанк).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.