Сцяг Чацвер, 16 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 студзеня 2025, 16:17

Рагожнік і Зюганаў абмеркавалі на сустрэчы прамысловы суверэнітэт Беларусі і Расіі
 

Фота з архіва
Фота з архіва
16 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік 16 студзеня сустрэўся з вядомым расійскім палітыкам лідарам КПРФ Генадзем Зюганавым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказаў журналістам па выніках сустрэчы Аляксандр Рагожнік, абмяркоўваўся ўвесь спектр двухбаковага беларуска-расійскага парадку дня. "Асновай нашай размовы безумоўна было прамысловае развіццё і патэнцыял дзвюх краін, якія будуць накіраваны на тэхналагічную незалежнасць і прамысловы суверэнітэт, - адзначыў ён. - Мы абмеркавалі магчымасць удзелу Беларусі ў прынятых у Расіі нацыянальных праектах, якія сёння запускаюцца. Гэта будзе ўжо новы этап да тых 27 кааперацыйных праектаў, якія мы пачалі рэалізоўваць з Расійскай Федэрацыяй".

Пасол падзякаваў Генадзю Зюганаву і партыі, якую ён узначальвае, за ўсебаковую падтрымку Беларусі. "Гэта для нас вельмі важна", - заўважыў дыпламат.

У сваю чаргу Генадзь Зюганаў канстатаваў, што ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Расіяй адбываецца на ўсіх узроўнях. На яго думку, цяпер ад саюзу дзвюх краін, як і 80 гадоў таму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, залежыць перамога над сіламі, якія вядуць супраць Беларусі і Расіі неаб'яўленую вайну.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі