Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 жніўня 2019, 13:48

Птушкафабрыка "Дружба" ў 2020 годзе плануе павялічыць аб'ёмы вытворчасці мяса да 70 тыс. т

8 жніўня, Баранавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Птушкафабрыка "Дружба" павялічыць аб'ёмы вытворчасці мяса за кошт рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па рэканструкцыі былога свінакомплексу пад бройлерны цэх у вёсцы Цяплівады. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч у час наведвання Баранавіцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Птушкафабрыка ў мінулым годзе атрымала 63 тыс. т мяса. Прадпрыемства не спыняецца на дасягнутым, у бягучым годзе атрымае прыбаўку за кошт новай пляцоўкі, якая ствараецца на базе былога свінакомплексу. Памяшканні значна пераабсталяваны, закуплена новае абсталяванне. Паводле ацэнак, у наступным годзе рэальна выйсці на аб'ёмы вытворчасці 70 тыс. т мяса", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Новая пляцоўка з 53 вытворчымі памяшканнямі перададзена на баланс птушкафабрыкі ў лістападзе 2018 года, была распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, з красавіка пачаліся работы. Першая чарга прадугледжвае стварэнне 12 птушнікаў, усе яны да снежня будуць уведзены ў эксплуатацыю. Да канца года там плануюць атрымаць 2,5 тыс. т мяса, у 2020-м - 7 тыс. т.

"У рэканструкцыю - будаўніча-мантажныя работы і замену абсталявання - укладзена Br3,6 млн. Да канца года плануем асвоіць Br8 млн, разлічваем прыцягнуць крэдытныя рэсурсы. За кошт гэтага праекта мы значна прыбавім: у 2020 годзе маюць намер выйсці на вытворчасць 70 тыс. т мяса, у наступным - на 100 тыс. т. Чакаем, што праз пяць гадоў гэты праект акупіцца", - адзначыў генеральны дырэктар птушкафабрыкі Васіль Маркевіч.

Старшыня Савета Рэспублікі выказаў упэўненасць, што пытанне па атрыманні Br5 млн крэдыту ў банку будзе вырашана. Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што прадпрыемствы павінны быць заклапочаны не толькі вытворчасцю прадукцыі, але і пашырэннем рынкаў збыту. "Трэць мяса птушкі ААТ экспартуе ў Расію, Казахстан і іншыя краіны Садружнасці. Адкрываюцца магчымасці на кітайскім рынку. Трэба працаваць па якасці, лагістыцы, маркетынгавым суправаджэнні. Са снежня мінулага года прадпрыемства паставіла ў КНР прадукцыі на $1,5 млн, гэта толькі пачатак шляху", - падкрэсліў кіраўнік верхняй палаты парламента.

У час рабочай паездкі ў Баранавіцкі раён Міхаіл Мясніковіч таксама азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі