Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2021, 13:01

Прэс-канферэнцыя "Будаўнічая галіна: перспектывы развіцця" пройдзе ў БЕЛТА 28 ліпеня

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя "Будаўнічая галіна: перспектывы развіцця" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 28 ліпеня ў 11.00.

Будаўнічы комплекс Беларусі належыць да ліку ключавых галін і шмат у чым вызначае вырашэнне сацыяльных і эканамічных задач развіцця ўсёй эканомікі краіны. Традыцыйна будаўнічая галіна лічыцца індыкатарам, што адлюстроўвае агульную сітуацыю ў развіцці дзяржавы, яе інвестыцыйную актыўнасць.

Аб выніках работы галіны раскажуць удзельнікі прэс-канферэнцыі да Дня будаўніка:

Касцюкоў Ігар Анатольевіч - першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва;

Пінкоўская Іна Ягораўна - намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвай палітыкі - начальнік аддзела рэгулявання жыллёвай палітыкі;

Бука Ігар Валер'евіч - намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прамысловасці - начальнік вытворча-тэхналагічнага ўпраўлення.

Акрэдытацыя СМІ па тэлефонах (017) 363-67-56, (029) 394-33-24, электроннай пошце: akopitovskaya@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі сапраўдныя толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі