Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 кастрычніка 2021, 14:11

Прэм'ер-міністр Малдовы: зона свабоднага гандлю ў СНД павінна стаць сапраўды свабоднай

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва на пляцоўцы Садружнасці Незалежных Дзяржаў мае вялікі патэнцыял, які неабходна выкарыстоўваць у поўнай меры. Аб гэтым сёння заявіла прэм'ер-міністр Малдовы Наталля Гаўрыліца на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер важнай задачай для нас з'яўляецца падрыхтоўка Садружнасці Незалежных Дзяржаў да сучасных рэалій і выклікаў новага часу. СНД можа стаць больш эфектыўным і паспяховым аб'яднаннем, калі ў якасці асноўнай мэты абазначыць рост дабрабыту жыхароў нашых краін", - сказала Наталля Гаўрыліца.

На яе думку, у Садружнасці ёсць вялікі патэнцыял для развіцця гандлёва-эканамічных адносін, які да гэтага часу не быў выкарыстаны ў поўнай меры. "Малдова паслядоўна гаворыць аб важнасці ўстаранення бар'ераў ва ўзаемным гандлі ў рамках існуючых на прасторы СНД механізмаў. Мы высока цэнім магчымасці, якія прадастаўляе зона свабоднага гандлю, і хацелі б бачыць гэту зону сапраўды свабоднай, без гандлёвых абмежаванняў", - заявіла кіраўнік урада Малдовы.

Рэагуючы на выступленне прэм'ер-міністра Малдовы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў задавальненне, што ў гэтай краіне, што б ні гаварылі аб палітыцы яе новага кіраўніцтва, цэняць супрацоўніцтва ў фармаце СНД і бачаць вялікія перспектывы для нарошчвання разнапланавага ўзаемадзеяння. "Вы абазначылі напрамкі, якія Беларусь абсалютна падтрымлівае", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі