Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лютага 2019, 16:43

Праект праграмы развіцця канкурэнцыі ў Беларусі павінен быць гатовы ў снежні

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршэнне падрыхтоўкі праекта праграмы развіцця канкурэнцыі запланавана на снежань 2019 года. Аб гэтым ішла размова сёння на калегіі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час работы над праектам праграмы ў 2018 годзе праведзены агляд заканадаўства ў сферы канкурэнцыі і рэгулявання асобных галін - электрасувязь, энергетыка, газазабеспячэнне, авіяперавозкі пасажыраў, грузавыя чыгуначныя перавозкі, страхаванне (перастрахаванне).

Упершыню будзе разлічаны індыкатар рэгулявання рынкаў тавараў і паслуг для Беларусі (PMR). "Гэты індэкс рыхтуецца па методыцы Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Гэта вялікая работа завершана, АЭСР рыхтуе індэкс, які будзе агучаны ў канцы вясны", - растлумачыла кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднай фінансавай карпарацыі ў Беларусі Вольга Шчарбіна (МФК дапамагае ў падрыхтоўцы праекта праграмы).

Ключавым элементам праекта праграмы стане распрацоўка дарожных карт па асобных галінах эканомікі, дзе ёсць мэтанакіраванасць і неабходнасць развіцця канкурэнцыі для павышэння эфектыўнасці эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі