Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 жніўня 2022, 19:59

Перавозкі ў Кітай, фінансавая ўстойлівасць: Аўраменка абазначыў прыярытэты ў рабоце чыгункі

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка абазначыў прыярытэты ў рабоце чыгункі на нарадзе па рабоце Мінскага аддзялення БЧ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

На парадку дня - выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемства з пачатку гэтага года, а таксама пытанні арганізацыі перавозак грузаў у Кітай. "Сёння ў прыярытэце перад чыгункай выкананне задач па забеспячэнні перавозкі грузаў і фінансавай устойлівасці прадпрыемства. Важным напрамкам з'яўляецца ўдасканаленне існуючых падыходаў і выпрацоўка новых стратэгічных і эфектыўных рашэнняў. Неабходна далей развіваць і ствараць новыя маршруты, сэрвісы і паслугі з улікам усіх існуючых магчымасцей", - абазначыў кіраўнік ведамства.

Па выніках сустрэчы міністр асаблівую ўвагу звярнуў на павышэнне эфектыўнасці і максімальнае задзейнічанне грузавога складніка.

Аляксей Аўраменка акцэнтаваў увагу: асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі па выніках года павінны быць выкананы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі