ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 снежня 2021
Мінск Малавоблачна -13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 кастрычніка 2021, 12:43

Пасол Індыі: біржавыя таргі адыгрываюць важную ролю ў развіцці гандлю з Беларуссю

Фота з архіва
Фота з архіва

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская біржавая пляцоўка можа адыграць важную ролю ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Індыі з Беларуссю, стаўшы надзейным сувязным звяном паміж кампаніямі. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Алок Ранджан у час наведвання цэнтральнага офіса Беларускай універсальная таварнай біржы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

На думку дыпламата, прымяненне біржавога механізма дасць магчымасць зрабіць структуру ўзаемнага тавараабароту больш збалансаванай за кошт павелічэння аб'ёмаў рэалізацыі такіх запатрабаваных у Індыі тавараў, як піламатэрыялы, вырабы з чорных металаў і нафтахімічная прадукцыя.

"Цяпер вялікую долю ў тавараабароце паміж нашымі краінамі займаюць калійныя ўгнаенні. Але ж ёсць яшчэ мноства іншых тавараў, якія беларускія вытворцы маглі б пастаўляць у Індыю, а індыйскія - у Беларусь. У першую чаргу гэта піламатэрыялы, металавырабы, нафтахімія, прадукты харчавання. З дапамогай біржавой пляцоўкі ў нас атрымаецца павялічыць аб'ёмы гандлю названымі відамі прадукцыі. У гэтых адносінах біржа - сапраўды перспектыўны інструмент, аб якім павінна ведаць кожная індыйская кампанія, плануючая працаваць у Беларусі і ва Усходняй Еўропе ў цэлым", - падкрэсліў Алок Ранджан.

Старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі пагадзіўся з неабходнасцю больш актыўнага інфармавання індыйскага бізнесу аб магчымасцях удзелу ў біржавых таргах і прапанаваў аб'яднаць намаганні з пасольствам Індыі ў частцы правядзення сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю біржавога гандлю і ўсталяванне дзелавых кантактаў паміж беларускімі і індыйскімі прадпрыемствамі. Ён таксама нагадаў, што на БУТБ акрэдытаваны больш за 3 тыс. кампаній з Еўрасаюза, якім было б цікава купляць вырабленыя ў Індыі тавары.

"Калі ў нас атрымаецца наладзіць гандаль паміж беларускімі і індыйскімі кампаніямі праз біржавую пляцоўку, то кампаніі з Еўрасаюза абавязкова праявяць цікавасць да прапаноў індыйскіх экспарцёраў. У гэтым сэнсе паказальны прыклад Кітая. Як толькі мы пачалі сур'ёзна прапрацоўваць гэты рынак і выбудавалі аптымальную лагістыку, еўрапейскія кампаніі адразу ж падхапілі гэту тэму і пачалі выкарыстоўваць нашу гандлёвую платформу для ўзаемадзеяння з прадпрыемствамі з Паднябеснай. Таму наш слоган "Будзь з намі - гандлюй з усім светам" - гэта не проста словы, а наказ для дзеяння", - адзначыў Аляксандр Асмалоўскі.

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся прапрацаваць магчымасць правядзення да канца бягучага года першага беларуска-індыйскага біржавога форуму, які дасць магчымасць азнаёміць дзелавыя колы Індыі з ключавымі асаблівасцямі і перавагамі беларускай біржавой пляцоўкі і стане зыходнай кропкай для доўгатэрміновага і плённага супрацоўніцтва БУТБ з пасольствам Індыі.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі