Сцяг Аўторак, 9 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 кастрычніка 2025, 17:25

Паглыбленая кааперацыя, прамыя кантакты. Беларусь і Аман абазначылі перспектывы дзелавога супрацоўніцтва

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Аман абазначылі перспектывы дзелавога супрацоўніцтва. Размова аб гэтым ішла ў час пашыранай двухбаковай сустрэчы па пытаннях міжведамаснага і дзелавога супрацоўніцтва на ўзроўні міністра прамысловасці Андрэя Кузняцова, міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артура Карповіча і міністра гандлю, прамысловасці і садзейнічання інвестыцыям Амана Кайсы аль-Юсефа, якая адбылася ў Мінску ў рамках візіту ў Беларусь афіцыйнай аманскай дэлегацыі, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу.

Бакі дэталёва абмеркавалі перспектыўныя напрамкі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з акцэнтам на рэалізацыі сумесных праектаў у машынабудаванні, стварэнні ў Амане рэгіянальнага беларускага хаба, выкананні двухбаковага мемарандума паміж антыманапольнымі ведамствамі, паглыбленай кааперацыі і інвестпраектах дрэваапрацоўцы, міжбанкаўскім супрацоўніцтве.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч падкрэсліў актывізацыю дзелавога дыялогу, добрай асновай для якога стала паспяховае правядзенне двухбаковага бізнес-форуму ў Маскаце ў жніўні 2024 года. Ён таксама пацвердзіў гатоўнасць цэнтра да далейшага абмену бізнес-місіямі і рэалізацыі сумесных дзелавых мерапрыемстваў.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі яе канструктыўны і прыкладны характар, дамовіліся садзейнічаць прамым кантактам паміж кампаніямі і вызначылі канкрэтныя далейшыя крокі па выкананні існуючых планаў і даручэнняў.

Мерапрыемства арганізавана Нацыянальным цэнтрам маркетынгу сумесна з пасольствам Беларусі ў Егіпце (акрэдытавана на Аман).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі