Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 лютага 2023, 11:20

Пагашэнне крэдыту на будаўніцтва БелАЭС будзе адтэрмінавана на год

28 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пачатак пагашэння выдадзенага Расіяй крэдыту на будаўніцтва Беларускай АЭС будзе адтэрмінаваны на адзін год. Гэта прадугледжана праектам пратакола, адобранага распараджэннем прэм'ер-міністра РФ Міхаіла Мішусціна і апублікаванага на расійскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.

Пратаколам будуць унесены змяненні ў беларуска-расійскае пагадненне ад 2011 года аб выдзяленні Расіяй крэдыту ў памеры $10 млрд на будаўніцтва Беларускай АЭС. Праектам пратакола ўстанаўліваецца, што пагашэнне крэдыту пачнецца не пазней за 1 красавіка 2024 года. Акрамя таго, дакумент фіксуе, што ўсе плацяжы па крэдыце будуць праводзіцца ў расійскіх рублях. Цяпер дата пачатку пагашэння крэдыту ўстаноўлена на 1 красавіка 2023 года.

Распараджэннем Міністэрству фінансаў і МЗС Расіі даручана правесці перагаворы з беларускім бокам і пасля дасягнення дамоўленасці падпісаць пратакол.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі