Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 ліпеня 2014, 13:00

Ноччу 10 ліпеня могуць не працаваць карткі некаторых беларускіх банкаў

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" 10 ліпеня з 2.00 да 6.00 будзе праводзіць работы па мадэрнізацыі апаратна-праграмнага комплексу прадпрыемства. У сувязі з гэтым могуць не працаваць карткі шэрага беларускіх банкаў. Аб гэтым паведамляецца на сайце цэнтра.

"У пазначаны прамежак часу магчымы перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", а таксама ў сетцы арганізацыі гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных грошай, банкаматаў, інфакіёскаў, што абслугоўваюцца гэтымі банкамі", - гаворыцца ў паведамленні.

Сярод карыстальнікаў паслуг ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" - Беларусбанк, БПБ-Ашчадны банк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Пріорбанк.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі