Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 студзеня 2021, 12:21

Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 лютага

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 лютага, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства падаткаў і збораў.

Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" на 5-10 капеек павысіць цэны на некаторыя цыгарэты Pall Mall, на 10 капеек - некаторыя віды Rothmans і Kent.

"Беларусьгандаль" павялічыць цэны на Pall Mall Nano Blue, некаторыя віды Davidoff, Richmond, Aroma Rich.

"Тытунь-інвест", "Інтэр Табака", "Энерга-Оіл" не будуць павышаць цэны.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі