Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Навацыі ў рабоце саветаў па развіцці прадпрымальніцтва дапамогуць больш эфектыўна вырашаць праблемы ў рэгіёнах

Эканоміка 11.09.2019 | 10:57
Фота з архіва
Фота з архіва

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгіянальныя саветы па развіцці прадпрымальніцтва будуць працаваць па адзіных правілах. Гэта дапаможа больш эфектыўна вырашаць праблемныя пытанні прадпрымальнікаў на рэгіянальным узроўні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі, каменціруючы пастанову Савета Міністраў ад 9 верасня 2019 года нумар 604, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастановай зацверджаны адзіныя мэты і задачы для ўсіх рэгіянальных саветаў, устаноўлены адзіны рэгламент работы і правы савета, правы і абавязкі членаў савета, парадак фарміравання яго складу.

Цяпер склад савета будзе фарміравацца з прадстаўнікоў суб'ектаў гаспадарання, якія займаюцца дзейнасцю на тэрыторыі рэгіёна. У яго склад змогуць увайсці прадстаўнікі аб'яднанняў прадпрымальнікаў, суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, навуковай супольнасці, фізічныя асобы, не зарэгістраваныя ў якасці ІП, рамеснікі, гаспадары аграсядзіб.

Савет будзе працаваць пад кіраўніцтвам старшыні выканкама або яго намесніка, адказнага за развіццё эканомікі ў рэгіёне. Намесніка старшыні будуць выбіраць члены савета з ліку прадстаўнікоў суб'ектаў гаспадарання прыватнай формы ўласнасці.

Вызначаны таксама асноўныя задачы рэгіянальных саветаў. Сярод іх выпрацоўкаі і пашырэнне ініцыятыў па актывізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці і павышэнні ўкладу прыватнага бізнесу ў развіццё рэгіёна, выяўленне характэрных праблем, выпрацоўка і прадстаўленне прапаноў аб іх сістэмным вырашэнні ў Савет па развіцці прадпрымальніцтва. Акрамя таго, саветы будуць займацца разглядам спрэчак і канфліктаў паміж прадпрымальнікамі і мясцовымі ўладамі.

Інфармацыя аб дзейнасці рэгіянальнага савета будзе адкрытай і агульнадаступнай і размяшчацца на афіцыйным сайце выканкама.

У Мінэканомікі лічаць, што зацвярджэнне тыпавога палажэння аб абласным (раённым) савеце па развіцці прадпрымальніцтва будзе садзейнічаць вырашэнню праблемных пытанняў прадпрымальнікаў на рэгіянальным узроўні, а таксама росту ўзроўню даверу бізнесу да мясцовай улады. Мяркуецца, што новыя правілы дадуць магчымасць павысіць узровень адказнасці мясцовай улады за прыняцце рашэнняў, якія ўплываюць на ўмовы вядзення бізнесу ў рэгіёнах.

З улікам практыкі работы грамадска-кансультатыўных (экспертных) саветаў па развіцці прадпрымальніцтва (ГКС), створаных пры дзяржорганах, пастановай унесены змяненні тэхнічнага характару ў пастанову Саўміна ад 20 сакавіка 2012 года нумар 247 "Аб арганізацыі грамадскага абмеркавання прадпрымальніцкай дзейнасці і ўнясенні дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2008 года нумар 2070". Яны накіраваны на ўдасканаленне дзейнасці ГКС, а таксама аптымізацыю работы дыялогавых пляцовак, створаных пры выканкамах (праз скасаванне пры выканкамах ГКС).

Першыя рэгіянальныя саветы па развіцці прадпрымальніцтва з'явіліся ў 2011 годзе. Цяпер пры аблвыканкамах, рай- і гарвыканкамах, адміністрацыях раёнаў Мінска створана 138 саветаў па развіцці прадпрымальніцтва. Разам з тым адзіны парадак рэгулявання іх дзейнасці на заканадаўчым узроўні адсутнічаў. Іх функцыі і паўнамоцтвы вызначаліся адпаведнымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Як вынік, не ва ўсіх рэгіёнах у належнай меры выконваліся ўскладзеныя на саветы задачы: аператыўнае вырашэнне праблем бізнесу, што знаходзяцца ў кампетэнцыяі органаў мясцовай улады, стварэнне ўмоў для ўзаемадзеяння бізнесу і дзяржавы ў сферы падтрымкі і развіцця прадпрымальніцтва.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.