Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 студзеня 2021, 16:40

Нацбанк растлумачыў прычыны перавышэння прагнозу па інфляцыі ў 2020 годзе

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк растлумачыў прычыны перавышэння прагнозу па інфляцыі ў 2020 годзе. Агляд інфляцыі размешчаны на сайце Нацбанка, паведамляе БЕЛТА.

"Перавышэнне прагнознага параметра па выніках года абумоўлена аслабленнем беларускага рубля, пагаршэннем эканамічных настрояў і ростам інфляцыйна-дэвальвацыйных чаканняў, а таксама шокамі прапанавання на асобныя харчовыя тавары", - адзначаецца ў паведамленні Нацбанка.

У снежні 2020 года гадавы прырост спажывецкіх цэн перавысіў устаноўлены мэтавы параметр (не больш за 5 працэнтаў) і склаў 7,4 працэнта.

Базавая інфляцыя па выніках 2020 года склала 7,1 працэнта.

Адносна лістапада спажывецкія цэны ў снежні выраслі на 1,23 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі