Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Нацбанк можа ўзмацніць параметры абмежавання даўгавой нагрузкі пры паскарэнні тэмпаў крэдытавання фізічных асоб

Эканоміка 26.04.2019 | 13:38
Ігар Магілевіч. Фота з архіва
Ігар Магілевіч. Фота з архіва

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі можа ўзмацніць параметры абмежавання даўгавой нагрузкі пры паскарэнні тэмпаў крэдытавання фізічных асоб. Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе начальніка ўпраўлення фінансавай стабільнасці Нацбанка Ігара Магілевіча на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка, тэкст якога размешчаны на сайце рэгулятара, паведамляе БЕЛТА.

"Паводле даных Крэдытнага рэгістра прадаўжаецца рост колькасці фізічных асоб, якія маюць хаця б адзін спажывецкі крэдыт, і колькасці спажывецкіх крэдытаў на аднаго пазычальніка, - праінфармаваў ён. - І хоць на гэты час змяненне інструментаў даўгавой нагрузкі не плануецца, у выпадку паскарэння тэмпаў крэдытавання ў названым сегменце магчыма ўзмацненне параметраў абмежавання даўгавой нагрузкі".

Паводле слоў начальніка ўпраўлення, у пачатку года Нацыянальным банкам прааналізаваны банкаўскія методыкі разліку паказчыка даўгавой нагрузкі. У мэтах прымянення аднастайнага падыходу банкам накіраваны рэкамендацыі па методыцы разліку сярэднямесячнага плацяжу па авердрафтных крэдытах, у тым ліку картках растэрміноўкі, а таксама крэдытных лініях. Акрамя таго, пры ацэнцы крэдытаздольнасці фізічных асоб і разліку паказчыка даўгавой нагрузкі банкам рэкамендуецца выкарыстоўваць змешчаныя ў АРІП звесткі аб запазычанасці па камунальных плацяжах і іншых паслугах, а таксама аб растэрміноўках прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу.

Цяпер дынаміка крэдытавання банкамі насельніцтва характарызуецца павышанымі рызыкамі. З пачатку года патрабаванні банкаў да фізічных асоб павялічыліся на 3,2 працэнта. Пры гэтым на даволі высокім узроўні захоўваюцца тэмпы росту спажывецкага крэдытавання. Для стрымлівання сістэмных рызык

Нацыянальным банкам у 2018 годзе ўстаноўлены абмежаванні, звязаныя са спажывецкім крэдытаваннем і крэдытаваннем жыллёвага будаўніцтва, нагадаў ён.

Па-першае, гэта абмежаванне паказчыка забяспечанасці крэдыту, што характарызуе працэнтныя суадносіны сумы крэдыту і кошту аб'екта нерухомай маёмасці, які прымаецца ў залог у якасці забеспячэння. Гэты паказчык павінен разлічвацца пры прадастаўленні крэдытаў на фінансаванне нерухомай маёмасці. Па-другое, гэта абмежаванне паказчыка даўгавой нагрузкі, што характарызуе працэнтныя суадносіны памеру штомесячнага плацяжу па аперацыях крэдытнага характару і сярэднямесячнага даходу крэдытаатрымальніка. Ён павінен разлічвацца пры прадастаўленні крэдытаў на спажывецкія патрэбы. Устаноўлены межы, у якіх павінны знаходзіцца значэнні паказчыкаў: паказчык даўгавой нагрузкі не павінен перавышаць 40 працэнтаў, паказчык забяспечанасці крэдыту - 90 працэнтаў.

"Увядзенне інструментаў абмежавання даўгавой нагрузкі фізічных асоб прывяло да таго, што доўгатэрміновыя трэнды ў дынаміцы спажывецкага крэдытавання дэманструюць сыходную тэндэнцыю, - адзначыў Ігар Магілевіч. - У гадавым выражэнні прырост спажывецкага крэдытавання знізіўся ў I квартале 2019 года з 45,7 працэнта да 39,6 працэнта. Некаторае зніжэнне таксама характэрна для дынамікі крэдытавання жыллёвага будаўніцтва. Рост у гадавым выражэнні крэдытаў на фінансаванне нерухомай маёмасці знізіўся з 20 працэнтаў да 18,9 працэнта".

Акрамя таго, Нацыянальным банкам было праведзена даследаванне размеркавання даўгавой нагрузкі па інфармацыі, што паступіла ад банкаў па стане на 1 лістапада 2018 года і на 1 красавіка 2019 года. "На аснове вынікаў можна зрабіць вывад аб некаторым паляпшэнні размеркавання паказчыка даўгавой нагрузкі", - сказаў ён. Сярэдняе значэнне паказчыка склала 19,7 працэнта на 1 красавіка 2019 года (на 1 лістапада 2018 - 20,2 працэнта). На 1 красавіка 2019 года паказчык даўгавой нагрузкі большы за 40 працэнтаў мелі 5,3 працэнта крэдытаатрымальнікаў, на 1 лістапада 2018 года - 6,5 працэнта. Паказчык даўгавой нагрузкі знаходзіўся ў дыяпазоне ад 35 працэнтаў да 40 працэнтаў у 10,8 працэнта крэдытаатрымальнікаў на канец I квартала 2019 года пры адпаведным паказчыку ў памеры 9,6 працэнта на 1 лістапада 2018 года.

"Выкананне гэтых рэкамендацый дасць магчымасць не дапусціць накаплення залішняй даўгавой нагрузкі тых грамадзян, якія ўжо ўзялі на сябе значныя абавязацельствы. Нацыянальны банк і ў далейшым будзе аналізаваць методыкі і падыходы, прымяняльныя банкамі пры ацэнцы крэдытаздольнасці і разліку паказчыка даўгавой нагрузкі", - рэзюмаваў Ігар Магілевіч.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.